Знайсці
15.04.2017 / 14:033РусŁacБел

Улады Афганістана: Удар «маці ўсіх бомбаў» забіў 90 баевікоў ІД

Як мінімум 90 баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» загінулі ў выніку авіяўдару ЗША, у якім была ўжытая адна з наймагутнейшых няядзерных бомбаў у арсенале краіны, паведаміў ВВС губернатар афганскага раёна Ачин ў правінцыі Нангархар Ісмаіл Шынвары.

Па яго словах, ахвяр сярод грамадзянскіх асоб няма.

Як адзначыў прэм'ер-міністр Афганістана Абдула Абдула, удар быў нанесены ў каардынацыі з афганскімі ўладамі і былі зробленыя «сур'ёзныя засцярогі, каб пазбегнуць нанясення шкоды грамадзянскім асобам».

Пры гэтым адзін з мясцовых жыхароў распавёў, што ў выніку выбуху былі знішчаныя некалькі дамоў. Ён таксама дадаў, што магутны выбух «асвятліў усё начное неба».

Бомба GBU-43/B MOAB даўжынёй дзевяць метраў і вагой амаль 10 тон, вядомая як «маці ўсіх бомбаў», была ўпершыню выпрабаваная ў 2003 годзе і раней у баявых умовах не ўжывалася.

У ноч на пятніцу яе скінулі на комплекс тунэляў ў правінцыі Нангархар недалёка ад мяжы з Пакістанам, якія выкарыстоўваюцца баявікамі групоўкі «Ісламская дзяржава».

Аперацыя была ўхваленая ўрадам краіны, але выклікала крытыку з боку былога прэзідэнта Афганістана Хаміда Карзая, які назваў яе «бесчалавечным і грубым выкарыстаннем нашай краіны ў якасці палігона для новай і небяспечнай зброі».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930