Знайсці
14.04.2017 / 22:231РусŁacБел

Баскетбалісткі «Цмокі-Мінск» сталі чэмпіёнкамі Беларусі

Баскетбалісткі «Цмокі-Мінск» сталі чэмпіёнкамі Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Фота з сайта «Цмокі-Мінск»

Сёння ў трэцім матчы фінальнай серыі за залатыя медалі «Цмокі» перайгралі саперніц з «Гарызонту» з лікам 60:55 (17:18, 8:10, 18:10, 17:17). У двух папярэдніх сустрэчах яны таксама былі мацней — 71:56 і 66:53.

Падапечныя Андрэя Ваўлева вярнулі сабе чэмпіёнскі тытул, які год таму саступілі баскетбалістам «Гарызонта». Найлепшай баскетбалісткай турніру стала амерыканская абаронца чэмпіёнак Рэйчэл Терыят.

У барацьбе за бронзавыя ўзнагароды поспеху дамаглася гарадзенская «Алімпія», якая выйграла серыю за 3-е месца ў саперніц з клуба «Гомель-Сож», — 100:42, 78:33, 75:34.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера