Брытанцы назвалі самыя даступныя еўрапейскія курорты
Балгарскі курорт «Сонечны бераг» (Слънчев бряг) названы самым даступным еўрапейскім курортам па выніках даследавання, праведзенага брытанскай паштовай службай, паведамляе ВВС. Усяго ў складзеным рэйтынгу фігуруюць 19 еўрапейскіх курортаў, самым дарагім месцам адпачынку названы востраў Ібіца.
Сонечны бераг, фота childrenstour.ru
Даследаванне грунтавалася на цане турыстычных тавараў і паслуг — ад сярэдняга чэка ў рэстаране за сняданак, абед і вячэру да цаны крэму для абароны ад загару.
На балгарскім курорце цана гэтага кошыка склала прыкладна 44 еўра, у той час як на Ібіцы турысту даводзіцца плаціць за самае патрэбнае па 154 еўра на кожны дзень.
Самыя даступныя курорты ў сакавіку 2017
- Сонечны бераг, Балгарыя
- Альгарвэ, Партугалія
- Коста-дэль-Соль, Іспанія
- Мармарыс, Турцыя
- Пафас, Кіпр
Самыя дарагія курорты
- Ібіца, Балеарскія астравы
- Марэнціна, поўдзень Італіі
- Ніца, поўдзень Францыі
- Задар, Харватыя
- Лісабонскае ўзбярэжжа, Партугалія
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Якія кватэры і дамы мае сям'я Андрэйчанкі
 3
Як працуе ботаферма «Мінскай праўды»
 4
Буданаў малюе змрочную карціну сітуацыі на фронце
 23
Калі беларусаў чакаюць наступныя вялікія выходныя?
 3
Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў
 1
Збеглага польскага суддзю, імаверна, пасялілі ў Драздах
 3
Арыштавалі галоўнага кадравіка Мінабароны Расіі, які раней узначальваў Службу аховы дзяржаўнай таямніцы
 1
Беларуску ва Украіне аштрафавалі за пратэрмінаваны пашпарт. Яна падала ў суд на міграцыйную службу і выйграла
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера