Знайсці
14.04.2017 / 18:252РусŁacБел

Пасажыра бізнэс-класа United Airlines уджаліў скарпіён

Канадца Рычарда Бэла, які ляцеў бізнэс-класам авіякампаніі United Airlines з амерыканскага Х'юстана ў канадскі Калгары, ў палёце падчас ланчу уджаліў скарпіён, піша ВВС.

Getty

Як распавёў пацярпелы, атрутнае павукападобнае ўпала яму на галаву з адсека для ручной паклажы, пасля чаго ён паклаў скарпіёна перад сабой на адкідны столік, і той уджаліў яго.

Авіякампанія прапанавала кампенсацыю Бэлу, які ляцеў у Калгары са сваёй жонкай Ліндай.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю, але вядома пра гэта стала толькі цяпер.

«Пакуль я еў, нешта ўпала мне на валасы. Гэтае нешта аказалася скарпіёнам. Я трымаў яго за хвост, і ён не мог мяне ўкусіць. Але я выпусціў яго на талерку, і калі сабраўся схапіць яго зноў, ён стукнуў мяне хвастом. На шчасце, удар у асноўным прыйшоўся на пазногаць», — сказаў Бэл.

Пасля гэтага пасажыр змахнуў агрэсіўнае членістаногае на падлогу, сцюард накрыў яго кубкам, а затым змыў ва ўнітаз. Медсястра, якая ляцела тым жа рэйсам, дала Бэлу абязбольвальнае.

Па прызямленні ў Калгары мужчыну адвезлі ў бальніцу, дзе лекары сказалі, што яго жыццю нішто не пагражае. Праз некалькі гадзін яго выпісалі.

Па словах Бэла, у яго няма намераў падаваць на United Airlines ў суд.

Інцыдэнт са скарпіёнам адбыўся ў разгар скандалу з гвалтоўным выгнаннем пасажыра з борта самалёта United Airlines.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930