Знайсці
13.04.2017 / 21:3526РусŁacБел

ЗША скінулі на пазіцыі ісламістаў у Афганістане «маці ўсіх бомбаў»

ЗША скінулі найбуйнейшую ў сваім арсенале няядзерную бомбу на пазіцыі баевікоў ІД у Афганістане, паведамілі ў Пентагоне.

Getty

Паводле інфармацыі, прадстаўленай ваенным ведамствам, гаворка ідзе аб бомбе GBU-43/B Massive Ordnance Air Blast Bomb (MOAB). Гэтая бомба таксама вядомая пад назвай Mother of All Bombs («Маці ўсіх бомбаў»).

Бомба GBU-43, даўжынёй дзевяць метраў і вагой амаль 10 тон, была ўпершыню пратэставаная ў 2003 годзе і раней у баявых умовах не ўжывалася, піша ВВС.

Яе скінулі на комплекс тунэляў, якія выкарыстоўваюцца баевікамі экстрэмісцкай арганізацыі «Ісламская дзяржава» ў раёне Ачын у правінцыі Нангахар недалёка ад мяжы з Пакістанам.

Reuters

Як сказаў камандуючы амерыканскімі войскамі ў Афганістане генерал Джон Нікалсан, «джыхадзісцкія групоўкі нясуць страты, і дзеля таго, каб адстаяць свае пазіцыі, яны выкарыстоўваюць самаробныя выбуховыя прылады, бункеры і тунэлі».

«Гэта самы прыдатны боепрыпас для знішчэння перашкод і падтрымання тэмпаў нашага наступу», — заявіў амерыканскі генерал.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера