Знайсці
11.04.2017 / 19:48РусŁacБел

МКС з беларусам Алегам Навіцкім можна ўбачыць у небе 11—13 красавіка

З 11 па 13 красавіка можна ўбачыць Міжнародную касмічную станцыю, на якой з экспедыцыяй знаходзіцца беларускі касманаўт Алег Навіцкі, паведамілі БЕЛТА ў сталічным планетарыі.

«Пры пралёце над Беларуссю станцыю будзе відаць 11 красавіка з 21 гадзіны 5 хвілін да 21 гадзіны 7 хвілін, 12 красавіка — з 20 гадзін 12 хвілін да 20 гадзін 15 хвілін. 13 красавіка пачатак бачнасці — у 20 гадзін 58 хвілін, заканчэнне — у 20 гадзін 59 хвілін. МКС ляціць з захаду на паўднёвы захад на вышыні 10-26 градусаў і выглядае, як вялікая яркая кропка, якая рухаецца», — адзначылі ў планетарыі.

Міжнародную касмічную станцыю ў яснае надвор'е можна ўбачыць нават няўзброеным вокам і сфатаграфаваць пры наяўнасці якаснай оптыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930