Знайсці
09.04.2017 / 19:4118РусŁacБел

Вернікі Ашмянаў усталявалі вялізны крыж на «Галгофе» ФОТА

Больш за дваццаць год каталікі Ашмянаў сустракаюць вербную нядзелю хросным ходам цераз увесь горад да гары, якую мясцовыя называюць Галгофай. Непадалёк ад яе знаходзяцца парэшткі былога францысканскага касьцёлу.

Напярэдадні сьвята выразаюць крыж, памер якога перавышае чатыры метры, а вага ня менш за 400 кг. Вернікі нясуць яго на сваіх плячах увесь час, не апускаючы яго на зямлю. Паводле традыцыі, падчас шэсьця робяцца 14 прыпынкаў — столькі ж рабіў Езус падчас свайго апошняга падарожжа на Галгофу.

Мясцовыя жыхары з асаблівай дбайнасьцю рыхтуюць месцы гэтых прыпынкаў: выносяць на вуліцу сталы, якія засьцілаюць сьвяточнымі абрусамі, упрыгожваюць абразамі, кветкамі ды дыванамі.

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930