Знайсці
09.04.2017 / 17:45РусŁacБел

МЗС: Храмы ў Егіпце, дзе адбыліся выбухі, не ўваходзяць у маршруты беларускіх турыстаў

Грамадзян Беларусі няма сярод пацярпелых падчас выбухаў 9 красавіка ў егіпецкіх гарадах Танта і Александрыя, адпаведная інфармацыя размешчана ў твітэр-акаўнце МЗС.

«Па наяўнай інфармацыі, храмы ў Егіпце, якія сталі аб'ектамі нападаў, не ўваходзяць у маршруты беларускіх турыстаў. Пасольства адсочвае сітуацыю», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле апошніх звестак, ахвярамі тэрактаў сталі 44 чалавекі - 31 у Танто і 13 - у Александрыі. Больш за 100 чалавек атрымалі траўмы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера