Знайсці
08.04.2017 / 18:4216РусŁacБел

У здзяйсненні тэракту ў Стакгольме падазраецца 39-гадовы грамадзянін Узбекістана: што пра яго вядома

7 красавіка днём у цэнтры Стакгольма чалавек на скрадзеным грузавіку выехаў на пешаходную вуліцу і збіў каля 20 чалавек, пасля чаго ўрэзаўся ў будынак ўнівермага. Загінулі чатыры чалавекі, як мінімум 15 атрымалі раненні, чацвёра знаходзяцца ў цяжкім стане. Улады прызналі здарэнне тэрактам. Увечары таго ж дня быў затрыманы падазраваны — 39-гадовы выхадзец з Узбекістана. «Медуза» распавядае, што вядома пра яго праз суткі пасля тэракту.

Паліцыя распаўсюдзіла здымак чалавека, які адшукваўся ў сувязі з тэрактам, праз некалькі гадзін пасля тэракту. На фота з камер відэаназірання быў мужчына ў зялёнай куртцы і шэрай кофце з капюшонам. Паліцыя не стала называць яго падазраваным; мужчыну папрасілі як мага хутчэй звязацца з уладамі, а грамадзянам рэкамендавалі пры сустрэчы з ім не ўступаць у кантакт і звярнуцца ў паліцыю.

Фатаграфія, распаўсюджаная паліцыяй Стакгольма пасля тэракту. Фота: TT News Agency / Reuters / Scanpix / LETA

Увечары 7 красавіка стала вядома пра затрыманне падазраванага. Паліцыя пацвердзіла, што ён падобны на чалавека c распаўсюджанай фатаграфіі. Ноччу мужчына быў папярэдне арыштаваны па падазрэнні ў здзяйсненні тэракту шляхам забойства; 8 красавіка паліцыянты пацвердзілі, што менавіта ён, хутчэй за ўсё, сядзеў за рулём грузавіка.

Затрыманы - грамадзянін Узбекістана. Неўзабаве пасля затрымання пра гэта паведаміла выданне Aftonbladet; пракуратура пацвердзіла гэтую інфармацыю на наступны дзень. Мужчыну 39 гадоў, яго імя не называецца. Як даўно ён жыве ў Швецыі, пакуль невядома.

Па словах яго знаёмай, у мужчыны чацвёра дзяцей; ён працаваў у будаўнічай сферы і думаў перш за ўсё пра тое, як адправіць пабольш грошай сям'і. Пра палітыку і рэлігіі, сцвярджае жанчына, ён «ніколі не казаў».

Злачынец быў затрыманы ў прыгарадзе Стакгольма Мерсце. Крыніцы Aftonbladet ў паліцыі распавядаюць, што адразу пасля нападу злачынец забег у універмаг Åhlens (у які да гэтага урэзаўся) і праз яго спусціўся на станцыю метро «Т-Сентрален». Там ён паспрабаваў сесці на цягнік, але не паспеў. Тады ён зноў падняўся на вуліцу і дабег да чыгуначнага вакзала, дзе сеў на цягнік у бок аэрапорта. Адтуль ён на аўтобусе даехаў да Мерсты і прыйшоў пешшу на аўтазапраўку, дзе і быў затрыманы пасля званка мінакоў у паліцыю.

Хутчэй за ўсё, ён пацярпеў пры сутыкненні грузавіка з машынай; Aftonbladet піша, што ў момант затрымання ён быў лёгка паранены, яго адзенне было ў аскепках шкла.

Пры ім нібыта была маска. Адзначаецца таксама, што мужчына ў момант затрымання паводзіў сябе «дзіўна», але што менавіта маецца на ўвазе, невядома.

Інфармацыі аб яго матывах няма.

Шведскія СМІ пісалі, што ў затрыманага ў фэйсбуку былі знойдзеныя прапагандысцкія матэрыялы тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава»; акрамя таго, ён нібыта паставіў лайк фатаграфіі з месца выбуху на Бостанскім марафоне ў 2013 годзе.

У паліцыі і спецслужбах заявілі, што звестак пра яго сувязі з экстрэмістамі няма. Пра яго магчымыя матывы ў паліцыі заявілі, што ў злачынца, «відавочна, былі злыя намеры».

Затрыманы быў вядомы спэцслужбам.

Прадстаўнікі шведскай службы дзяржаўнай бяспекі СЭПО распавялі, што ён эпізадычна трапляў у поле зроку спецслужбаў, але не ў сувязі з экстрэмізмам. Падрабязнасцяў ў СЭПО не прывялі.

У тэрарыста маглі быць саўдзельнікі.

У паліцыі падкрэслілі, што, хоць і лічаць затрыманага выканаўцам тэракту, не выключаюць, што да злачынства могуць мець дачыненне і іншыя людзі. Паліцыя таксама пацвердзіла, што ў кабіне грузавіка быў знойдзены падазроны прадмет - магчыма, выбуховае прыстасаванне.

Шведскія СМІ паведамлялі аб затрыманні ў сувязі з тэрактам як мінімум яшчэ аднаго чалавека, але гэтая інфармацыя пакуль не пацвердзілася.


meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930