Знайсці
08.04.2017 / 16:461РусŁacБел

У Францыі паказалі беларускую п'есу «13-ы гузік Напалеона»

Спектакль па п'есе беларускага драматурга Сяргея Гіргеля «13-ы гузік Напалеона» сабраў аншлаг у Парыжы, паведамляе афіцыйны сайт пасольства Беларусі ў Францыі.

Каля 350 прыхільнікаў тэатральнага мастацтва назіралі за пастаноўкай у зале «Расіні», прадстаўленай 6 красавіка. Гледачы цёпла прынялі спектакль у пастаноўцы мінскага праекта «ТрыТфармаТ».

На спектаклі прысутнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі замежных дыпмісій, МЗС Францыі, французскіх дзелавых і грамадскіх колаў, беларускай дыяспары.

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка выказаў словы падзякі беларускім артыстам за высокі ўзровень тэатральнага майстэрства, у чарговы раз прадстаўлены на парыжскіх сцэнах.

— Гэта працяг беларускіх Тэатральны сезонаў у Францыі, гэта працяг нашага гістарычнага супрацоўніцтва, якое ў тэатральным мастацтве пачалося яшчэ з часоў Радзівілаў у ХVІІІ стагоддзі, — адзначыў пасол у эфіры тэлеканала СТВ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера