Знайсці
07.04.2017 / 23:1138РусŁacБел

Цана расійскага газу для Беларусі практычна не зменіцца

Расея будзе пастаўляць Беларусі газ за $ 130 за тысячу кубаметраў, распавёў Аляксандр Лукашэнка. Газавая спрэчка Масквы і Мінска была вырашана 3 красавіка.

Фота Kremlin.ru.

Згодна з новымі дамоўленасцямі, Беларусь будзе плаціць за расійскі газ $ 130 за тысячу кубаметраў. Пра гэта паведаміў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі.

Ён растлумачыў, што цана на прыродны газ прывязваецца да нафты, таму, у выпадку зніжэння цаны бараля нафты, падае і цана на газ. Паводле слоў Лукашэнкі, па той формуле Мінск павінен быў плаціць да $100 за тысячу кубаметраў газу. Аднак Расія вырашыла павялічыць кошт да $130, патлумачыўшы, што гэта мінімальная цана ў параўнанні з сусветным рынкам.

«Такой цаны ў свеце няма — гэта сапраўды праўда. Але праўда і ў тым, што мы ў Саюзнай дзяржаве, у нас адзін рынак, мы павінны мець роўныя ўмовы для людзей, суб'ектаў гаспадарання», — мяркуе кіраўнік Беларусі.

Паводле слоў Лукашэнкі, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запэўніў яго, што не хоча пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў Беларусі.

Аднак у інтарэсах Масквы — дакончыць выкананне кантракту, у якім цана ўказана ў $130 за тысячу кубаметраў газу. Бакі вырашылі пайсці на кампраміс і дамовіцца, што выдаткі будуць кампенсаваныя за кошт рээкспарту нафты.

«Гэта выгадна. Пуцін у мяне пытаецца: «Ты ведаеш, колькі гэта ў гэтым годзе будзе? Паўмільярда даляраў», - сказаў Лукашэнка.

Прэзідэнты Расіі і Беларусі сустрэліся ў Стрэльне пад Пецярбургам 3 красавіка. Тады яны аб'явілі, што Масква і Мінск вырашылі ўсе спрэчныя пытанні, якія тычацца цэны на газ.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера