Знайсці
07.04.2017 / 20:511РусŁacБел

Мінскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыю па справе бізнэсмена Аляксандра Мураўёва

7 красавіка Мінскі гарадзкі суд разгледзеў апеляцыю па справе бізнэсмена Аляксандра Мураўёва. Прысуд пакінуты без зменаў, паведамляе TUT.BY.

Архіўнае фота: Сяргей Гудзілін.

Нагадаем, у студзені інвестара «Мотавела» Аляксандра Мураўёва прызналі вінаватым па ўсіх злачынствах, якія яму ставіліся ў віну: махлярства (ч. 4 арт. 209), крадзеж (ч. 4 арт. 210), ухіленне ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243), арганізацыя і дапамога ў здзяйсненні злачынстваў (арт. 16). Яго прысудзілі да 11 гадоў калоніі (пракурор прасіў 12) і прызначылі канфіскацыю маёмасці — у тым ліку акцый «Мотавела».

Чытайце таксама:

Экс-кіраўнік «Мотавела» Аляксандр Мураўёў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Пад канфіскацыю патрапілі амаль 75 мільёнаў акцый «Мотавела», якія належаць кампаніям ATEC Investment і «РосинтехГрупп». Нагадаем, першай кіраваў сам Аляксандр Мураўёў, другой — яго брат Сяргей (якога следам за Аляксандрам у лютым судзілі да абмежавання волі за нявыплату падаткаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930