Знайсці
06.04.2017 / 21:2226РусŁacБел

Лукашэнка: Рэгіянальная групоўка войскаў Беларусі і Расіі не збіраецца ні на каго нападаць, але свайго не аддамо

Кіраўнік дзяржавы ў інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» распавёў, што многія краіны абмяркоўваюць маючыя адбыцца вучэнні «Захад-2017», якія пройдуць на тэрыторыі Беларусі, піша БЕЛТА.

«Сёння мне прыйшоў ліст ад групы кангрэсменаў Злучаных Штатаў, у тым ліку там і вядомы персанаж Маккейн, які дэмакратыю ў Беларусі шукае, што мы тут кагосьці затрымалі і так далей, і да таго падобнае, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Гэтыя спадары закранаюць і пытанне вучэнняў: для іх гэта нейкая небяспека. А для нас не небяспека, што сёння NATO актывізавалася ля нашых межаў? Расіяне любяць казаць, што гэта ля межаў Расіі. Калі гэта Калінінград, то так. Але трэба разумець, што гэта перш за ўсё ля беларускіх межаў. І трэба, каб еўрапейцы, натаўцы і Злучаныя Штаты разумелі, што ў процівагу некалі мы стварылі сумесную групоўку на тэрыторыі Беларусі і на захадзе Расіі. Гэтая групоўка жывая, яна гатовая дзейнічаць па абароне нашых інтарэсаў. Мы пры гэтым ні на каго не збіраемся нападаць, нам гэта не трэба. Ды і не здольныя мы сёння ваяваць супраць усяго свету. І Пуцін, і я гэта выдатна разумеем. Але свайго не аддамо. Таму яны павінны нас разумець».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера