Знайсці
06.04.2017 / 20:005РусŁacБел

МЗС: Метад вокрыкаў і павучанняў, што часцей за ўсё выкарыстоўвае Еўрапарламент, з Беларуссю не працуе

«Метад вокрыкаў і павучанняў, што часцей за ўсё выкарыстоўвае Еўрапарламент, з Беларуссю не працуе. Крытыка, калі маюцца для яе падставы, павінна насіць канструктыўны і непрадузяты характар, улічваць аб'ектыўныя рэаліі і працэсы, якія адбываюцца ў нашай краіне і ў рэгіёне ў цэлым. Прынятая рэзалюцыя паказвае, што Еўрапарламент такую задачу перад сабой не ставіў, — заявіў БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, адказваючы на пытанне аб афіцыйнай рэакцыі МЗС на прынятую Еўрапарламентам 6 красавіка рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі.

«Разумеем, што пераадоленне негатыўных антыбеларускіх клішэ патрабуе часу і палітычнай мудрасці. Пачакаем…», — дадаў ён.

Па словах прэс-сакратара, выклікае шкадаванне, што ў дэпутатаў Еўрапарламента не хапіла часу або жадання азнаёміцца з афіцыйным пунктам гледжання на падзеі двухтыднёвай даўніны і растлумачыць усе пытанні ў рэжыме наўпростага дыялогу.

«Мы гатовыя абмяркоўваць з нашымі замежнымі партнёрамі любыя тэмы, даваць адказы на любыя пытанні, у тым ліку тыя, па якіх нашы пазіцыі разыходзяцца. Менавіта ў такім ключы мы размаўлялі з тымі прадстаўнікамі ЕС, якіх па-сапраўднаму хвалюе будучыня адносін з Беларуссю», — заявіў Мірончык.

Ён адзначыў, што, як ужо паведамляў МЗС, на гэтым тыдні ў Мінску знаходзілася дэлегацыя з Бруселя і правяла грунтоўныя гутаркі ў дзяржорганах падчас пасяджэння каардынацыйнай групы Беларусь—ЕС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера