Знайсці
06.04.2017 / 18:3512РусŁacБел

Зварот Лукашэнкі да народа і парламента папярэдне запланаваны на 21 красавіка

Традыцыйнае пасланне кіраўніка дзяржавы беларускаму народу і парламенту папярэдне запланаванае на 21 красавіка. Пра гэта TUT.BY распавялі некалькі крыніц. Афіцыйнага пацвярджэння пакуль атрымаць не ўдалося.

Аляксандр Лукашэнка звычайна выступае ў Авальнай зале Дома ўрада ў канцы красавіка. Выключэнне ён зрабіў толькі ў 2006 і 2012 гадах. Тады зварот кіраўніка дзяржавы да народа і Нацыянальнага сходу адбыўся ў маі.

Звычайна ў пасланні кіраўнік дзяржавы агучвае планы па развіцці краіны на бліжэйшую перспектыву. Летась прамова доўжылася ўсяго паўтары гадзіны, потым ён адказаў на некалькі пытанняў дэпутатаў.

За гэты час Лукашэнка распавёў пра магчымасць новага павышэння пенсійнага ўзросту праз 5-6 гадоў, неабходнасць дэдаларызацыі эканомікі і стварэння 50 тысяч новых працоўных месцаў. Тады ж ён даручыў амаладзіць дзяржапарат і вызначыць новыя крытэрыі заробкаў у адукацыі і прызнаў, што без МВФ і замежных інвестыцый Беларусь не зможа аднавіць эканамічны рост.

Акрамя дэпутатаў, на пасланне звычайна запрашаюць вышэйшых службовых асоб краіны, членаў урада, кіраўнікоў органаў дзяржкіравання, дырэктараў найбуйнейшых прадпрыемстваў, дыпламатаў і журналістаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера