Знайсці
05.04.2017 / 21:423РусŁacБел

Мінчук скраў у пенсіянера заплечнік з шасцю тысячамі даляраў

Мінчук са знаёмымі скраў заплечнік суседа-пенсіянера з $6 тысячамі, паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

У Заводскае РУУС Мінска паступіла паведамленне ад жыхара раёна аб тым, што невядомыя асобы скралі заплечнік з буйной сумай грошай. Пацярпелым аказаўся 76-гадовы мужчына, які ў той дзень збіраўся з сынам выехаць на дачны ўчастак. Сабраўшы рэчы (тры скрыні, дзве сумкі і заплечнік), мужчына стаў выносіць іх на вуліцу, пакінуўшы частку ля ліфта на першым паверсе. Вярнуўшыся ў пад'езд, мужчына не знайшоў заплечніка, у якім знаходзілася $6 тысяч.

Супрацоўнікі міліцыі выявілі зламыснікаў. Імі аказаліся трое непрацуючых жыхароў Мінска. Адзін з іх, 55-гадовы мужчына, які аказаўся жыхаром кватэры на першым паверсе пад'езда. Двое іншых прыйшлі да яго ў госці. Ужыўшы спіртное, адзін са зламыснікаў накіраваўся на лесвічную пляцоўку. Убачыўшы заплечнік, забраў яго, каб праверыць змесціва. Выявіўшы буйную суму грошай, паспяшаўся да знаёмых. Мужчыны пароўну падзялілі грошы. У момант затрымання ў іх былі выяўленыя грашовыя сродкі. У выніку ўдалося вярнуць ўладальніку $5,5 тысяч. Адзін з затрыманых паспеў выдаткаваць частку грошай на куплю мабільнага тэлефона і трох камплектаў жаночай бялізны для сваёй знаёмай.

У дачыненні да зламыснікаў распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера