Знайсці
05.04.2017 / 17:441РусŁacБел

Хусаенаў купіў блакуючы пакет інтэрнэт-крамы 21vek.by

Інвесткампанія «Зубр Капітал» набыла блакавальную долю ў «Трыаінвест», якая валодае буйной інтэрнэт-крамай 21vek.by. Дадзеную інфармацыю TUT.BY пацвердзілі абодва ўдзельнікі ўгоды. Сума ўгоды стандартная для фонду: 3—7 млн даляраў. Перамовы вяліся даўно, сказаў Андрэй Філон, куратар праекта з боку «Зубр Капіталу».

Сузаснавальнік і кіраўнік кампаніяй 21vek.by Сяргей Вайніловіч спадзяецца, што прыцягненне фонду «Зубр Капітал» «стане магутным каталізатарам развіцця кампаніі». «З фінансавага пункту гледжання інвестыцыі дазволяць паскорыць рост на рынку Беларусі, а таксама разгледзець выхад і за яго межы», — адзначыў ён.

Па дадзеных справаздачнасці, абарот 21vek.by, які заснавалі Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч і Іван Плюгачоў, у 2016 годзе склаў 50 млн даляраў. Па ацэнцы deal.by, кампанія ў мінулым годзе займала 14% беларускага рынку інтэрнэт-гандлю.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930