Знайсці
05.04.2017 / 19:2323РусŁacБел

Топ-10 дзіўных татуіровак, прысвечаных беларускім рэаліям ФОТЫ

«Наша Ніва» адшукала дзіўныя татуіроўкі, якія неяк звязаныя з Беларуссю. Але матывацыю тых, хто набіў іх сабе, мы да канца так і не змаглі зразумець.

Самую вядомую татуіроўку з выявай Лукашэнкі зрабіла сабе Ася Махно. Дзяўчына — чэмпіёнка Беларусі па муай-тай і фельчар «хуткай дапамогі». У інтэрв'ю «Белсату» дзяўчына тлумачыла, што сэнсам тату лічыць Лукашэнку, які застанецца з намі назаўжды.

«Жыві ярка, любі бульбу» — пакінуў сабе на ўсё жыццё маладзён з Расіі.

Кіраўнік дзяржавы на спіне ў аднаго дэмбеля-пагранічніка з Брэста.

Дзяўчына жыве ў Ізраілі: «Вы ведаеце, што нацыянальная бібліятэка цяпер ёсць у Ерусаліме»

А гэтая дзяўчына набіла сабе выяву палаючага пашпарта.

Хлопец зрабіў у сябе на грудзях тату з дзяржаўным гербам і надпісам «З намі Бог».

Андрэй Жукаў прысвяціў татуіроўку гораду Мінску, таму што ён тут нарадзіўся і вырас.

А гарадзенец прысвяціў тату славутасцям горада:

Канадзец Даніэль Корса зрабіў татуіроўку з выявай дзяржаўнага сцяга Беларусі. Нападаючы мінскага «Юнацтва» атрымаў грамадзянства Беларусі.

Татуіроўка Дзмітрыя Міравана, на нашу думку, самая незвычайная. Майстар набіў… партрэт Аляксандра Саладухі. Дзмітрый жартуе, што гэта традыцыйная беларуская татуіроўка.

Бачылі яшчэ больш дзіўныя тату? Пакідайце спасылкі ў каментах!

МН, ІА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930