Стась Карпаў. Апошні дзень на балконе
У апошні свой дзень скочу з ложку, як быццам тады,
І рвану на балкон у старой і утульнай піжаме,
А ў паветры хай будзе сонечна. Хай усё будзе блішчэць ад вады,
І хай будуць вятры са снягамі і з росамі, і з дажджамі!
Я сабе загадаю крычаць па-над стрэхамі хат,
І смяяцца і плакаць, і каб на ўвесь двор, на ўсё места.
І з другога паверху, з балкона, нібы з Эверэста,
Як з Эльбруса махаць — так з балкона рукамі махаць.
Хай апошні мой дзень будзе як у маленстве — малым,
Але каб я паспеў разгайдаць да галінаў арэлі
І глядзець на дзяцей і прасіць, каб яны не старэлі
Не паўсюль на зямлі, а хаця б пад балконам маім.
0
0
0
0
0
0
Месца дзеяння — заселенае немцамі Сямігароддзе ў Румыніі часоў Чаўшэску. Але ў кнізе Герты Мюлер «Сёння я не хацела б з сабой сустрэцца» мы пазнаём сябе цяпер
 1
Чаму Францішак Багушэвіч назваўся Бурачком?
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Акрываўлены конь праімчаўся галопам па цэнтры Лондана
 1
Беларусь распрацоўвае лазерную зброю
 3
Затрыманы расказаў, якія цяпер умовы на Акрэсціна
 4
«Я ж думаў, што гавару па-руску, а мяне ні ў водны тэатральны не ўзялі». Зянон Пазняк — пра юнацтва, мемы пра сябе і як паставіў Лукашэнку на месца
 30
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера