Знайсці
04.04.2017 / 17:173РусŁacБел

Мінадукацыі зацвердзіла ніжняе парогавае значэнне адзнак ЦТ-2017

Міністэрства адукацыі Беларусі пастановай нумар 20 ад 16 сакавіка 2017 года вызначыла адзнакі, якія прыраўноўваюцца да нездавальняючых па выніках цэнтралізаванага тэсціравання ў 2017 годзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі.

Так, па беларускай або рускай мове нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 19 балаў для філалагічных спецыяльнасцей, ад 0 да 9 балаў — для астатніх спецыяльнасцей.

У 2017 годзе нездавальняючымі адзнакамі ўстаноўлены: па першым прадмеце профільнага іспыту — матэматыка, фізіка, хімія, біялогія — ад 0 да 14 балаў; гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (навейшы час), грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — ад 0 да 19 балаў; па другім прадмеце профільнага іспыту — матэматыка, фізіка, хімія, біялогія - ад 0 да 9 балаў; гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (навейшага часу), геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — ад 0 да 14 балаў.

Ніжнія парогавыя значэнні адзнак ЦТ таксама ўстаноўлены пры наборы ў ВНУ, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства абароны, МНС і Дзяржпагранкамітэта, на ваенныя факультэты, на спецыяльнасці «вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства», «жывёлагадоўля, рыбаводства, пчалярства», «сельскае будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторый», «меліярацыя і водная гаспадарка», «аграінжынерыя», а таксама ва ўстановы вышэйшай адукацыі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС (на месцы дадатковага набору). У гэтым выпадку да нездавальняючых будуць прыраўнаваны адзнакі ад 0 да 4 балаў па такіх вучэбных прадметах, як беларуская мова, руская мова, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (навейшы час), грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская).

Пастанова ўступае ў сілу 6 красавіка 2017 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера