Знайсці
03.04.2017 / 22:2715РусŁacБел

Дварковіч: Беларусь верне Расіі 700 мільёнаў даляраў за газ і атрымае зніжку ў 2018 годзе

Беларусь верне недаплачаную суму за расійскі газ «дачцэ» «Газпрома», расійская кампанія дасць зніжку, яе памер «Газпром» абмяркуе са сваім беларускім партнёрам у бліжэйшы час, паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч.

«Лічбу не назавём, але магу яшчэ раз пацвердзіць, што дамовіліся аб тым, што на пэўных умовах будуць скарэкціраваны некаторыя міжурадавыя дакументы, якія датычацца ўзаемаадносін у сферы газу і нафты, што пасля іх парафіравання беларускі бок верне недаплачаную суму дачцэ «Газпрома», што мы адновім пастаўкі нафты ў аб'ёме 24 мільёны тон, што «Газпром» падасць зніжку ў выглядзе паніжальнага каэфіцыента да формулы, звязанай з цаной, пачынаючы з 2018 па канец 2019 года», — заявіў журналістам Дварковіч.

«Аднаўленне паставак нафты пачнецца ўжо больш-менш сінхронна з выплатай недаплачанай сумы ў 726 млн даляраў, больш за 720 млн, давайце так. Гэта дазволіць нашым беларускім партнёрам атрымаць пэўныя выгады», — цытуе словы Дварковіча ТАСС.

«Памер не назаву, гэта ўжо будзе «Газпром» называць», — сказаў Дварковіч, адказваючы на пытанне аб памеры зніжкі.

Ён дадаў, што памер зніжкі будзе вызначаны ў камерцыйных дакументах «Газпрома» са сваімі партнёрамі. «Я думаю, што яны гэта зробяць у бліжэйшы час», - заўважыў ён.

ria.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930