Беларусь і Расія «дамовіліся пра сумесныя дзеянні ў сферы бяспекі»
Беларусь і Расія дамовіліся пра сумесныя дзеянні ў сферы забеспячэння бяспекі. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае БЕЛТА.
«Вы бачыце, што адбываецца вакол. І мы хацелі б проста захаваць стабільнасць у Расіі і Беларусі. Ужо занадта мала засталося ў гэтым свеце ціхіх, спакойных кропак. І мы дамовіліся аб сумесных дзеяннях па захаванні бяспекі ў нашых дзяржавах», — заявіў Лукашэнка.
«Мы вельмі шмат казалі аб бяспецы. І не толькі ў сувязі з гэтым няшчасным выпадкам (выбух у метро Санкт-Пецярбурга), — сказаў ён. — Гэта было асноўнае пытанне. Не нафтагазавымі пытаннямі мы пачалі абмеркаванне. Мы сапраўды асноўную ўвагу надалі даўно запланаванаму пытанню бяспекі нашых дзяржаў».
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Частцы Беларусі пагражае замаразак да мінус 10
 2
«Шміт у адпачынку да 10 мая». Ваяводскі суд Варшавы пракаментаваў уцёкі суддзі ў Беларусь
 3
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера