Знайсці
03.04.2017 / 21:078РусŁacБел

Новы затрыманы па «справе патрыётаў» — Віктар Мароз

Імя яшчэ аднаго затрыманага па «справе патрыётаў» — Віктар Мароз. Ён кіруе адной зь менскіх фірмаў, якая займаецца дыстрыбуцыяй. Увечары бацьку Віктара Мароза паведамілі з КДБ, што сына затрымалі на 3 дні паводле падазрэньняў у 3 частцы 293 артыкулу — падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках, паведамляе »Радыё Свабода». 

«У сваякоў застаецца надзея, што хлопца выпусьцяць без затрыманьня. Юнаком ён уваходзіў у «Белы легіён», але тое было даўно», — сказала Ніна Шыдлоўская.

Паводле яе словаў, у КДБ чыняць пэўны ціск на Міраслава Лазоўскага.

«Можна казаць пра псыхалягічны і маральны ціск. Паміж допытамі да яго прыходзяць супрацоўнікі камітэту, праводзяць розныя гутаркі, ціснуць маральна, і практычна з гэтай прычыны ён сябе вельмі кепска адчувае. У яго галаўны боль, ня можа спаць. Тое, што паміж допытамі не павінна быць ніякіх дзеяньняў без удзелу адваката — гэта не вытрымліваецца», — кажа Ніна Шыдлоўская.

Як складаюцца лёсы астатніх затрыманых?

«Дакладных зьвестак няма, але адзін з адвакатаў сказаў у прыватнай гутарцы: «Калі 10 дзён, якія дазволена трымаць без абвінавачаньня, мінулі, а чалавек ня выйшаў на волю — значыць, таксама выставілі абвінавачаньні, толькі пра гэта яшчэ невядома. Але мы спадзяёмся, што пра некага гэты прагноз дакладна не пацьвердзіцца», — сказала Ніна Шыдлоўская.

У КДБ зьвесткі пра выстаўленьне абвінавачаньняў затрыманым у справе «Белага легіёну» не камэнтуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930