Знайсці
03.04.2017 / 20:573РусŁacБел

Пра завышэнне цэн у крамах можна будзе скардзіцца на гарачую лінію

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю плануе адкрыць гарачую лінію па фактах неабгрунтаванага завышэння цэн, паведаміў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, паведамляе БЕЛТА.

«Што тычыцца інфляцыі, то ўсё ў прагнозных рамках. Магу выказаць упэўненасць, што да канца года прагназаваны ўзровень інфляцыі перавышаны не будзе. Іншае пытанне, ці задаволены чалавек цэнамі. Мы ў МАРГ прынялі рашэнне адкрыць гарачую лінію, каб пашырыць наш маніторынг па фактах неабгрунтаванага завышэння цэн», — адзначыў Уладзімір Калтовіч.

Па яго словах, ужо цяпер міністэрства праводзіць аналіз рынку на прадмет цэнаўтварэння.

«Мы бачым, што некаторыя гандлёвыя прадпрыемствы страцілі сумленне. Бачым гандлёвыя надбаўкі, якія з 20% сталі 40%, 60%. Асабліва мяне турбуюць пытанні фармавання цэн на дзіцячае харчаванне. У бліжэйшы час мы набіраем матэрыял, правядзем калегію і паслухаем прадпрыемствы, прычым не толькі гандаль, але і вытворцаў, якія ставяць неабгрунтаваныя цэны, у адпаведнасці з фактарамі, якія складваюцца на рынку, — сказаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930