Знайсці
03.04.2017 / 18:04РусŁacБел

«Белтэлекам» папярэдзіў аб магчымых перабоях з інтэрнэтам ноччу 5 і 6 красавіка

РУП «Белтэлекам» папярэджвае пра магчымыя перабоі з інтэрнэтам у Мінску ўначы 5 і 6 красавіка. Такая інфармацыя размешчаная на сайце кампаніі.

З 1.00 да 6.00 5 красавіка будуць праводзіцца працы на абсталяванні сеткі перадачы даных Мінска. Падчас правядзення работ магчымыя кароткачасовыя перапынкі доступу ў сетку інтэрнэт для абанентаў паслуг byfly на правадных сетках доступу і на сеткі доступу Home Wi-Fi.

З 1.00 да 6.00 6 красавіка на сетцы перадачы даных Мінска будуць праводзіцца рамонтна-наладкавыя работы з кароткачасовымі перапынкамі ў прадастаўленні паслуг тэлефаніі IMS, byfly, ZALA, аховы для асобных абанентаў сталіцы. Пры перапыненні тэлефоннай сувязі доступ да экстранных службаў магчымы па мабільнай сувязі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера