Знайсці
05.08.2008 / 10:384РусŁacБел

Вечная памяць вечнаму зэку!

Ён так і застаўся выпрабаваньне і для сучаснага грамадства. Якім бы “базісам” ён ня быў, але яго фактычна хавалі, замоўчвалі, трымалі як “зэка на пенсіі”. Пры ўсей ягонай “лаяльнасьці” ён заставаўся пагрозай для ілжы.

Салжаніцын безумоўна эпахальная асоба. Можна па-рознаму да яго ставіцца. Можна ўзгадваць ягоную “імпэрскасьць”, занадта некрытычны погляд на сучасную расейскую ўладу і г. д.

Як, напрыклад сказаў Юрый Хашчавацкі, “я крытычна ставіўся і стаўлюся да апошняга этапу творчасці Аляксандра Салжаніцына. Я не разумеў і не разумею дагэтуль ягоных поглядаў на расейскую імперыю, на тое, як ён разглядаў прызначэнне Беларусі як прыдатка Расеі. Гэтак жа ён глядзеў і на Ўкраіну. Ён, уласна кажучы, стаў у апошнія гады базісам для новай хвалі рускага шавінізму. І тым не менш я прызнаю, што гэта вялікі чалавек, які зрабіў для нас шмат у свой час – раскрыў нам вочы”.

І яшчэ ён жа кажа: “Салжаніцын быў вялікім выпрабаваннем для грамадства. Вось і зараз мы назіраем, як людзі кажуць, што Салжаніцын быў вялікім чалавекам. Але давайце ўспомнім, як гэтага жа Салжаніцына ў 1960-я – 70-я гады цкавалі, як грамадства праводзіла сходы асуджэння пісьменніка, як уся краіна кляйміла яго. А чаму жа тады практычна ніхто, акрамя Растраповіча, які прытуліў яго на сваёй дачы, не стаў на яго абарону? Чаму так адбываецца? Значыць, нешта не так у гэтым грамадстве, якое так хутка і ўздымае на шчыт людзей, і так хутка зрынае іх з гэтага шчыта, а пасля зноў туды жа ўздымае. Гэта сведчыць аб няспеласці таго грамадства, у якім мы жывем”.

І, трэба дадаць, ён так і застаўся выпрабаваньне і для сучаснага грамадства. Якім бы “базісам” ён ня быў, але яго фактычна хавалі, замоўчвалі, трымалі як “зэка на пенсіі”.

Пры ўсей ягонай “лаяльнасьці” ён заставаўся пагрозай для ілжы.

Вечная памяць!

Аляксандар Шрамко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930