Эрдаган назваў галоўную прычыну, чаму Турцыю не прымаюць у ЕС
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган лічыць, што інтэграцыі рэспублікі ў Еўрасаюз перашкаджае перш за ўсё рэлігійны фактар. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на мітынгу ў Анкары ў нядзелю.
«Вы ведаеце, чаму Турцыя не можа ўступіць у ЕС ужо 54 гады? Прычына цалкам зразумелая: ЕС — гэта хрысціянскі саюз», — сказаў прэзідэнт. Паводле яго слоў, еўрапейскія лідары нікога не слухаюць так пакорліва, як Папу Рымскага, сустрэча з якім у іх адбылася 24 сакавіка.
«Яны хлусілі нам 14 гадоў запар. І працягваюць гэта рабіць», — заявіў Эрдаган.
Прэзідэнт таксама адзначыў, што на рэферэндуме па ўнясенні змяненняў у канстытуцыю Турцыі, які адбудзецца 16 красавіка, «будзе дадзены адказ на пазіцыю ЕС».
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 30
«Яна ў штанах выйдзе, рубане». Лукашэнка прапанаваў у прэзідэнты нечаканую кандыдатуру
 12
Кіроўца суткі прастаяў на польска-беларускай мяжы, а пасля яго не пусцілі ў краіну з-за незвычайнага грузу
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера