Знайсці
02.04.2017 / 12:2823РусŁacБел

Афіша Вольскага ў метро не правісела і двух дзён ФОТАФАКТ

Адзін дзень пратрымалася ў мінскім метро рэклама канцэрта Лявона Вольскага 8 мая ў Вільні — у пятніцу 31 сакавіка яе размясцілі на ўваходзе на станцыю «Кастрычніцкая», у суботу, 1 красавіка ў канцы дня яе ўжо не было.

«Рэклама была разьмешчана па ўсіх правілах — папярэдняе ўзгадненне макета і 100% перадаплата за два тыдні. Але ўвечары 1 красавіка яе ўжо не было. Аналагічная сітуацыя з другім шчытом на станцыі «Няміга». З пункту гледжання логікі сітуацыя абсурдная. Мы будзем дамагацца тлумачэньняў», — распавёў арганізатар канцэрта Зміцер Каспяровіч.

Сам канцэрт адбудзецца 8 мая ў віленскім клубе Vakaris Vilnius. Арганізатары абяцаюць, што 50 чалавек, якія адсядзелі 10 і больш сутак за Дзень Волі, змогуць трапіць на канцэрт бясплатна. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930