Знайсці
01.04.2017 / 21:5814РусŁacБел

Аператар velcom паведаміў пра павышэнне тарыфаў

Аператар velcom паведаміў аб павышэнні тарыфаў на паслугі сувязі з 12 красавіка 2017 года.

Паведамляецца, што павелічэнне кошту складзе 9% і закране выклікі, абаненцкую плату, SMS, MMS, інтэрнэт-тарыфы, тарыфы на выходныя міжнародныя званкі, спецыяльныя і некаторыя дадатковыя паслугі (у тым ліку, якія аказваюцца праз кантэнт-правайдэраў, роўмінг і інш.).

Таксама адбудзецца змена прынцыпу прадастаўлення мабільнага інтэрнэту тарыфнага плана «Smart Бясконцы» (пры спажыванні, якое перавышае 100 ГБ, доступ у інтэрнэт будзе прадастаўляцца на хуткасці да 512 Кбіт/с).

Змены не закрануць абаненцкую плату, кошт выходных выклікаў на стацыянарныя нумары і ў сеткі мабільных аператараў Беларусі для абанентаў тарыфных планаў «Сацыяльны» і «Пенсійны». Кошт паслуг «Кароткі нумар», «Даступны баланс», «Каардынатар», «Мой архіў» таксама застанецца без зменаў.

Памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне ў рамках раней заключаных дагавораў таксама застануцца нязменнымі.

Больш падрабязна са зменамі можна азнаёміцца па наступных спасылках: velcom, Privet.



Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930