Знайсці
01.04.2017 / 14:2220РусŁacБел

Памёр стваральнік вясёлкавага сцяга ЛГБТ

У Нью-Ёрку памёр амерыканскі актывіст Гілберт Бэйкер, які прыдумаў сімвал ЛГБТ-руху — вясёлкавы сцяг. Яму было 65 гадоў, піша ВВС.

Getty

У 1978 годзе Гілберт Бэйкер распрацаваў сімвал ЛГБТ-руху - сцяг, які першапачаткова складаўся з васьмі падоўжных палос розных колераў.

Ружовы колер сімвалізаваў сэксуальнасць, чырвоны — жыццё, аранжавы — вылячэнне, жоўты — сонечнае святло, зялёны — прыроду, бірузовы — мастацтва, індыга — гармонію, фіялетавы — чалавечы дух.

Пасля колькасць палос скарацілася да шасці, прыбралі ружовы і індыга, а бірузовы замянілі на сіні.

Бэйкер тлумачыў, што гэтым сімвалам ён хацеў данесці да людзей думку аб тым, што людзі могуць быць рознымі, але разам яны — адзінае цэлае.

У 2015 годзе вясёлкавы сцяг, створаны Бэйкерам, набыў нью-ёркскі музей сучаснага мастацтва. У інтэрв'ю музею Бэйкер распавёў, як да яго прыйшла ідэя стварыць сімвал ЛГБТ-руху.

«Нам трэба было нешта прыгожае, нешта наша, — сказаў Бэйкер. — Вясёлка выдатна падыходзіць, таму што яна адлюстроўвае нашу разнастайнасць з пункту гледжання расы, полу, узросту і гэтак далей».

Гілберт Бэйкер нарадзіўся ў Канзасе ў 1951 годзе. У пачатку 70-х гадоў, калі ў Амерыцы зараджаўся рух за правы геяў, ён жыў у Сан-Францыска.

Бэйкер удзельнічаў у дэманстрацыях ЛГБТ-руху і рабіў плакаты для мітынгаў, у тым ліку па просьбе Харві Мілка — першага палітыка, які адкрыта прызнаў сваю гомасэксуальнасць.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930