Знайсці
01.04.2017 / 13:0715РусŁacБел

Жыхароў Крыма прымусяць служыць у арміі РФ за межамі паўвострава

Міністэрства абароны РФ адправіць маладых людзей з акупаванага Крыма на службу ў войска ў розныя рэгіёны Расіі. Пра гэта, спасылаючыся на расійскія СМІ, піша ZN.ua.

Адзначаецца, што гэта адбудзецца ўпершыню з часу пачатку акупацыі Крыма ў 2014 годзе, раней крымчан пакідалі на службе ў межах паўвострава.

«У асноўным прызыўнікі Крыма будуць служыць у Краснадарскім краі, Маскоўскай вобласці, Іванаўскай вобласці. Праходзіць ваенную службу ў іншых рэгіёнах пакуль будзе невялікая доля прызыўнікоў», — растлумачыў начальнік арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення штаба Паўднёвага ваеннай акругі РФ генерал-маёр Андрэй Колесаў.

Паводле яго інфармацыі, на тэрыторыі акупаванага Крыма ў вясновую кампанію ваенныя камісарыяты абавяжуць служыць у арміі РФ 2,4 тысячы чалавек, тады як за ўвесь 2016 год на ваенную службу на паўвостраве былі накіраваныя 3680 крымчан. Прызыў на службу ў войска ў РФ пачынаецца ўжо 1 красавіка.

У адпаведнасці з прынятай рэзалюцыяй ААН аб правах чалавека ў акупаваным Крыме, расійскім акупантам забаронена заклікаць ва ўзброеныя сілы жыхароў украінскага паўвострава, заявіў раней міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.

«Хачу асобна падкрэсліць, што рэзалюцыя настойвае на забароне прызыву ва ўзброеныя сілы краіны-акупанта на акупаванай тэрыторыі. Там утрымліваецца заклік да краіны-акупанта ў адпаведнасці з міжнародным правам», — сказаў Клімкін.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930