Знайсці
01.04.2017 / 12:5362РусŁacБел

Лукашэнка даслаў вітанні Пуціну, Мядзведзеву, Мацвіенка, Валодзіну, Зюганаву і патрыярху Кірылу

Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну з т. зв. Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Гэтае знамянальнае свята сімвалізуе моцныя гістарычныя сувязі і агульнасць інтарэсаў нашых народаў. У Саюзнай дзяржавы ёсць трывалая аснова — багатая духоўная і культурная спадчына, велізарны эканамічны патэнцыял супрацоўніцтва», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка перакананы, што сумеснымі намаганнямі бакі працягнуць саюзнае будаўніцтва і развіццё інтэграцыйных працэсаў на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнага даверу. «Менавіта гэтага чакаюць ад нас мільёны грамадзян Беларусі і Расіі», — адзначыў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама накіраваў віншаванні Дзмітрыю Мядзведзеву, Валянціне Мацвіенка, Вячаславу Валодзіну, Рыгору Рапоту, Генадзю Зюганаву, патрыярху Кірылу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930