Знайсці
28.03.2017 / 13:5420РусŁacБел

КДБ завёў крымінальную справу супраць беларуса, які ваяваў за «ДНР»

«Советская Белоруссія» апублікавала інтэрв'ю з кіраўніком ГУБАЗіК МУС Мікалаем Карпянковым. 

Звяртае ўвагу фраза Карпянкова пра вынікі работы 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК (па супрацьдзеянні экстрэмізму).

«Улічваючы напружаную абстаноўку ў свеце, у нашых паўднёвых суседзяў, спробы правядзення пратэстных акцый у гарадах Беларусі, нашыя намаганні скіраваныя на беларускіх грамадзян — баевікоў, наймітаў, якія знаходзяцца ва Украіне, — цытуе Карпянкова «СБ». — Сумесна з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі прымаем шэраг аператыўна-прафілактычных захадаў. Заведзена некалькі крымінальных спраў. Пакуль самая значная і рэзанансная — у дачыненні віцебчука Ганчарова, якія ваяваў у «Азове».

Таксама па нашых матэрыялах КДБ завёў крымінальную справу ў дачыненні да грамадзяніна Беларусі, які браў удзел у баявых дзеяннях на баку «ЛНР-ДНР». Такім чынам, створаныя заграджальна-прафілактычныя ўмовы: калі баевікі тут з'явяцца — затрымаем, прыцягнем да крымінальнай адказнасці».

Ілюстрацыйнае фота.

У прэс-службе КДБ «Нашай Ніве» не расказалі акалічнасці справы супраць баевіка, згаданага Карпянковым. Гэтак жа і ў самім ГУБАЗіК нам патлумачылі, што пакуль што гэтая інфармацыя не падлягае разгалошванню. 

Раней мы неаднаразова паведамлялі, што асобы, якія бралі ўдзел у вайне на баку «ЛНДР», свабодна пачуваюцца ў Беларусі. 

Раней нічога не было вядома пра крымінальныя справы, заведзеныя супраць іх менавіта за найміцтва — па інфармацыі «Нашай Нівы», некалькі баявікоў «ЛДНР» адбываюць у Беларусі пакаранні па іншых артыкулах, у прыватнасці — за нясплату падаткаў.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера