Знайсці
28.03.2017 / 10:437РусŁacБел

Лукашэнка адпраўляецца ўрачыста запускаць калійны праект у Туркменістане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адпраўляецца з афіцыйным візітам у Туркменістан з 29 па 31 сакавіка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Фота: president.gov.by

30 сакавіка Лукашэнка спачатку правядзе перамовы з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у фармаце «сам-насам», а затым у пашыраным складзе. Бакі плануюць абмеркаваць шырокі спектр пытанняў, якія выклікаюць узаемную цікавасць. Асаблівая ўвага будзе нададзена развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Плануецца, што лідары дзвюх краін таксама возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў амбасады Беларусі ў Туркменістане.

На наступны дзень Лукашэнка і Бердымухамедаў наведаюць Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат, будаўніцтва якога было нядаўна завершана беларускім бокам. Кіраўнікі дзяржаў ва ўрачыстай абстаноўцы дадуць старт працы завода, а затым азнаёмяцца з вытворчасцю.

Як раней паведамлялася, туркменскі і беларускі бакі не раз прад'яўлялі ўзаемныя прэтэнзіі з нагоды ходу рэалізацыі гэтага праекта.

Мінск выказваў занепакоенасць з нагоды невыканання туркменскім бокам узятых на сябе фінансавых і іншых абавязацельстваў па будаўніцтве Гарлыкскага ГАКа. Паводле інфармацыі беларускага боку, беларускія будаўнікі сутыкаліся з шматлікімі перашкодамі, што негатыўна ўплывала на ход будаўніцтва.

Ашхабад, са свайго боку, быў незадаволены неналежным выкананнем беларускімі падрадчыкамі кантрактных абавязацельстваў па будаўніцтве ГКА, значнае адставанне ад запланаваных тэрмінаў будаўніцтва асобных аб'ектаў інфраструктуры камбіната і затрымкі выплаты заробкаў туркменскім грамадзянам.

Пагадненне аб будаўніцтве ў Туркменістане пад ключ горна-абагачальнага комплексу па вытворчасці калійных угнаенняў было адобрана па выніках візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Ашхабад у 2009 годзе. У пачатку 2010 года паміж дзяржканцэрнамі «Туркменхімія» і ААТ «Белгархімпрам» быў падпісаны кантракт на будаўніцтва пад ключ ГАКа магутнасцю 1,4 млн тонаў хларыду калію ў год, у тым ліку 0,6 млн тон грануляванага і 0,8 млн тонаў дробназярністага. Кошт камбіната — 1 млрд даляраў. Згодна з першапачатковымі дамоўленасцямі, камбінат павінен быў быць здадзены ў 2015 годзе. У цяперашні час увод прадпрыемства прызначаны на 2017 год.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера