Знайсці
28.03.2017 / 10:0668РусŁacБел

Міліцэйскі начальнік: Мы ўзброены найперш гуманізмам

Начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС палкоўнік Мікалай Карпянкоў пракаментаваў абвінавачванні міліцыянераў у «брутальных затрыманнях» нібыта бяскрыўдных студэнтаў».

Фота Сяргея Гудзіліна

«Вельмі сучасна, прадбачліва паступіла кіраўніцтва МУС, калі стварыла падраздзяленні па супрацьдзеянні экстрэмізму, — цытуе словы Карпянкова сайт sb.by. — І мы працуем на папярэджанне, ўносім свой унёсак у спакой грамадства. Вядома, такая праца на апярэджанне ў нейкім сэнсе няўдзячная. Бо заціскаем экстрэмісцкія, злачынныя праявы ў зародку, калі маладыя бунтары яшчэ не паспяваюць паказаць сапраўдныя іклы».

Паводле слоў палкоўніка міліцыі, усе супрацоўнікі праваахоўных органаў — мужы, бацькі, у іх ёсць дзеці. «І мы ўзброены перш за ўсё гуманізмам, — кажа Мікалай Карпянкоў. — Таму нейкія патроны, наркотыкі мы ніколі нікому не падкідвалі. У міліцыі служаць патрыёты. Людзі, якія свядома хочуць гэты свет змяніць да лепшага. Вялікіх грошай, узнагарод у нас няма. І супрацоўнікі не шукаюць сабе славы. Проста, штодзённа напружваючыся, выконваюць пастаўленыя задачы, не чакаючы падзякі».

Карпянкоў прызнае, што «прафілактычныя меры», затрыманні, прыцягненне да адказнасці (адміністрацыйнай альбо крымінальнай) «не выклікаюць захаплення». «Але наш абавязак жорсткай рукой наводзіць парадак, — працягвае начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. — Каб не расперазаліся хуліганы з бітамі ў масках. Чуем ў свой адрас зласлівыя выразы, абяцанні адпомсціць. Але гэта спадарожныя нашай працы моманты».

Фота Сяргея Гудзіліна

Паводле Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930