Знайсці
26.03.2017 / 09:1015РусŁacБел

ЕС: Прымяненне сілы супраць мірных дэманстрантаў нельга апраўдаць

Заява прэс-сакратара Службы замежнага дзеяння Еўрапейскага Саюза па падзеях напярэдадні і падчас акцый «Дзень Волі» ў Беларусі

Еўрапейскі Саюз уважліва сочыць за рэакцыяй беларускіх уладаў на нядаўнія дэманстрацыі. У апошнія дні мы назіралі штогадзінныя паведамленні аб прэвентыўных арыштах і затрыманнях па розных абвінавачваннях. Журналісты зазналі пераслед за асвятленне акцый. Такое падаўленне свабоды слова і сходаў знаходзіцца ў супярэчнасці з заяўленай палітыкай Беларусі па дэмакратызацыі, а таксама міжнароднымі забавязаннямі краіны.

Як перад пачаткам, так і падчас акцый «Дзень Волі», а таксама насуперак заклікам да стрыманасці ад міжнароднай супольнасці, рэакцыя з боку службаў бяспекі была бязладнай і недарэчнай. На офіс Праваабарончага цэнтра «Вясна» быў здзейснены напад. Звычайныя грамадзяне былі затрыманыя ў вялікай колькасці без уяўных прычынаў. У сувязі з гэтым, мы нагадваем, што прымяненне сілы супраць мірных дэманстрантаў не можа быць апраўдана ні пры якіх абставінах.

Неабходна прытрымлівацца павагі да асноўных правоў і свабодаў, у тым ліку свабоды слова, сходаў і асацыяцый. Усе нядаўна затрыманыя мірныя грамадзяне павінны быць неадкладна вызваленыя.

Захады, зробленыя Беларуссю ў кірунку павагі да ўсеагульных асноўных свабодаў, вяршэнства права і правоў чалавека, будуць заставацца ключавым фактарам пры фарміраванні адносінаў Еўрапейскага Саюза з гэтай краінай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930