Знайсці
25.03.2017 / 07:167РусŁacБел

Філосаф Валер Булгакаў: Рэпрэсіі не дадуць вынікаў

«Што цешыць у цяперашняй сытуацыі:

1. Рэжым робіць неацэнную паслугу грамадзянскай супольнасьці, кансалідуючы яе, умацоўваючы гарызантальныя міжчалавечыя сувязі, нарошчваючы чалавечы капітал, адсейваючы выпадковых людзей, спрыяючы масавай салідарнасьці са зьняволенымі і іх сем'ямі. Яшчэ 20—30 гадоў назад у нас блізка не было такой салідарнасьці, беларусы ведалі пра яе па рэпартажах з Польшчы, цяпер яе становіцца ўсё больш, — піша ў сябе ў фэйсбуку філосаф Валер Булгакаў. — Людзі, якія прайшлі праз турмы і зьняволеньні, і пры гэтым не зламаліся, зробяць у будучыню неацэнную паслугу руху.

2. Рэжым інтэлектуальна стагніруе. Цяпер разыгрываецца тая самая схема, што і ў 2010. Правакацыя зь «біцьцём шыбаў у Доме ўраду» = «прарыў машыны, напічканай зброяй, празь мяжу». На гэтай падставе КДБ заводзіць крымінальную справу. Троху новага ў тым, што рэжым кантралюе акаўнты ключавых гульцоў у сетцы або стварае іх фэйкавыя дублі, карацей, значна больш актыўны ў інтэрнэце.

3. Ніякія рэпрэсіі не дадуць вынікаў, калі будзе падаць ВУП., — адзначае Булгакаў. — Людзі будуць выходзіць на вуліцу ў меру таго, як будзе падаць узровень жыцьця. Каб прадухіліць гэта, трэба стварыць сапраўды маналітную таксічную дзяржаўную ідэалёгію, якая б масава падзялялася насельніцтвам. Але мясцовы папулісцкі рэжым на гэта ня здольны. Яго ідэалагічнае крэда — цьвёрдай рукой «отвесті народ от пропасті», спыніць эканамічную разруху. Паколькі мы цяпер цьвёрда рухаемся ізноў да «пропасті» і разрухі, на гэтае крэда насельніцтва робіцца неўспрымальным.

4. Ня варта мысьліць кароткімі прамежкамі часу. Цяперашнія пагромы і рэпрэсіі, магчыма, сапраўды саб'юць хвалю пратэстнай актыўнасьці. Але раней ці пазьней перад беларусамі сапраўды адкрыецца акно магчымасьці для сыстэмнай трансфармацыі, і каб ім скарыстацца, варта памятаць урокі мінулага — асабліва, калі яно разыгрываецца цяпер на нашых вачах», — падсумоўвае Булгакаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930