Знайсці
24.03.2017 / 07:266РусŁacБел

Лукашэнка і Парашэнка паразмаўлялі па тэлефоне

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Суразмоўцы абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, паведамляе прэс-служба ўкраінскага кіраўніка.

Прэзідэнты падкрэслілі важнасць поўнай рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час пасяджэння Міжурадавай ўкраінскага-беларускай змяшанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое адбылося ў канцы мінулага года.

Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся актывізаваць двухбаковы палітычны дыялог на ўсіх узроўнях.

Аляксандр Лукашэнка вітаў прызначэнне пасла Украіны ў Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера