Знайсці
24.03.2017 / 07:0812РусŁacБел

Лукашэнку запрасілі ў ЗША на 100-годдзе ўступлення краіны ў Першую сусветную

Cтарэйшы аналітык Беларускага інстытуту Амэрыкі Валер Кавалеўскі пракамэнтаваў для Радыё Свабода запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі ў ЗША ў красавіку.

«У Дзярждэпартаменце мне паведамілі, што запрашэньні ўзяць удзел у мерапрыемствах з нагоды сотай гадавіны ўступленьня ЗША ў Першую сусветную вайну накіроўваліся кіраўнікам краін з усяго сьвету. Лукашэнку яно было зробленае яшчэ ў лютым, але не было зьвязанае з палітычнымі пазіцыямі ЗША.

Нягледзячы на запэўніваньні Дзярждэпартамэнту, варта адзначыць, што раней Злучаныя Штаты Лукашэнку не запрашалі на падобныя мерапрыемствы, такія як гадавіны высадкі амерыканскіх войскаў у Нармандыі. Там прысутнічалі прэзідэнты Ўкраіны і Расеі, але не Беларусі. Таму ўсё ж такі варта дапусьціць, што запрашэньне Лукашэнку наведаць ЗША ў гэтым годзе не выпадковае, а было зьвязанае з працэсам нармалізацыі дачыненьняў зь Менскам.

Яшчэ некалькі тыдняў таму гэта выглядала лягічна, сёння — недарэчна і нават супярэчліва. Замест заяў з асуджэннем апошніх дзеяняў рэжыму, ЗША паведамляюць пра запрашэнне Лукашэнкі».

Радыё Свабода: На што цяпер Лукашэнка можа разьлічваць у беларуска-амэрыканскіх адносінах?

Кавалеўскі: Дагэтуль ЗША асцярожна каментуюць дзеяньні беларускіх ўладаў. Ключавыя пазыцыі ў Дзярждэпартамэнце застаюцца вакантнымі, і ведамства знаходзіцца ў малафункцыянальным стане. І ўвогуле, амэрыканскі ўрад знаходзіцца ў стане пэрманэнтнага крызісу, і многія праблемы зараз застаюцца без належнай увагі. Менск, верагодна, улічвае гэтую спрыяльную для сябе кан’юнктуру.

Увогуле ж выглядае, што Беларусь спрабуе панізіць парог чаканняў Захаду, стварыць прэцэдэнт, калі такія дзеяньні больш не будуць выклікаць абвостранай рэакцыі.

У сваю чаргу Злучаныя Штаты могуць чакаць правядзення Дня Волі, хоць апошнія падзеі ўжо далі дастаткова падставаў для занепакоенасьці праз грубыя парушэньні закону, неабгрунтаваную жорсткасьць і маштаб рэпрэсій. Тым ня менш, Дзень Волі можа стаць вызначальным для палітыкі ЗША па Беларусі ў кароткатэрміновай перспектыве, у тым ліку і па пытаньні аднаўлення амэрыканскіх санкцый напрыканцы красавіка і працягу дзеньня прэзыдэнцкага ўказу аб асабовых санкцыях у чэрвені».

***

Цырымонія на якую запрасілі Лукашэнку, адбудзецца 6 красавіка ў Канзас-Сіці. Запрашае на цырымонію камісія за захаваньне памяці аб Першай сусьветнай вайне, створаная Кангрэсам ЗША. «Усе гэтыя мерапрыемствы павінны ушанаваць памяць тых, хто нёс вайсковую службу ў гады Першай сусьветнай вайны, а таксама каб павысіць веды грамадзкасьці адносна прычын і наступстваў канфлікту», — паведамілі агенцтву БелаПАН упасольстве ЗША ў Менску.

Афіцыйнага камэнтару гэтай інфармацыі зь беларускага боку пакуль няма.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930