Знайсці
23.03.2017 / 22:372РусŁacБел

Атамбаеў запрасіў Лукашэнку на саміт ЕАЭС у Бішкек

Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Кыргызстана Алмазбекам Атамбаевым, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Атамбаеў запрасіў Лукашэнку на пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета для абмеркавання актуальных пытанняў і праблем. Чарговы саміт лідараў краін Еўразійскага эканамічнага саюза запланавана правесці ў красавіку-маі 2017 года ў Бішкеку.

На парадку дня ў час тэлефоннай размовы кіраўнікоў дзяржаў таксама былі пытанні двухбаковых адносін, у прыватнасці пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Беларусь і Кыргызстан актыўна ўзаемадзейнічаюць у эканамічнай сферы. Тавараабарот па выніках 2016 года склаў $53,2 млн, што крыху менш за паказчыкі 2015 года. У студзені бягучага года адзначаны значны рост узаемнага гандлю з Кыргызстанам. Тавараабарот у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года павялічыўся ў тры разы.

Лукашэнка і Атамбаеў выказалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым нарошчванні аб'ёмаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031