Знайсці
23.03.2017 / 17:10РусŁacБел

60 моў свету на V Мінскім фестывалі моў — ужо 26 сакавіка 

Няхай пачнецца фестываль!

26 сакавіка 2017 года на філалагічным факультэце БДУ пройдзе V Мінскі фестываль моў. А ўсё таму, што амаль тысяча (!) гасцей мінулага фэсту ўжо паспела змаркоціцца па ўнікальнай для Мінска магчымасці за адзін дзень пазнаёміцца з самымі незвычайнымі мовамі нашай планеты ў самай эфектыўнай форме — весела і займальна.

V Мінскі фестываль моў — гэта:

  • цалкам бясплатнае мерапрыемства

  • 45-хвілінныя лекцыі-прэзентацыі 60 моў свету;

  • цікавыя навукова-папулярныя лінгвістычныя лекцыі,

  • незвычайныя лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі;

  • размоўныя клубы;

  • моўныя гульні;

і самае галоўнае:

  • 80 прэзентатараў, лектараў і валанцёраў, поўныя розуму вочы якіх гараць любоўю да сваёй справы і жаданнем падзяліцца ведамі з публікай!

Таму хуценька запаўняйце форму АБАВЯЗКОВАЙ анлайн-рэгістрацыі і прыходзьце ў нядзелю 26 сакавіка на філалагічны факультэт БДУ (вул. Карла Маркса, 31).

Пазнаёміцца са спісам моў і лекцый, прачытаць анонсы выступаў, даведацца пра расклад, адрас і атрымаць іншую інфармацыю можна на афіцыйным сайце Мінскага фестывалю моў і ў суполках фестывалю «УКантакце» і ў Фэйсбуку.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930