Знайсці
22.03.2017 / 18:4915РусŁacБел

МЗС Украіны: Трэніровачныя лагеры баевікоў існуюць, але ў Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі

«Выказванні кіраўніцтва Беларусі аб нібыта падрыхтоўцы на тэрыторыі Украіны узброеных баевікоў не адпавядаюць рэчаіснасці, з'яўляюцца правакацыйнымі і шкодзяць развіццю добрасуседскіх адносін паміж Украінай і Беларуссю», — гаворыцца у афіцыйным каментары на сайце МЗС Украіны.

«Звяртаем увагу, што менавіта партнёр Беларусі па Саюзнай дзяржаве — Расійская Федэрацыя ў рамках гібрыднай агрэсіі разгарнула як на сваёй тэрыторыі, так і на акупаваных украінскіх землях цэлыя трэніровачныя лагеры для наймітаў і баевікоў. Падтрымліваючы і экспартуючы тэрарызм, Расія мэтанакіравана падрывае стабільнасць і бяспеку ў рэгіёне, да якога належаць як Украіна, так і Беларусь.

Украіна перадала ў Міжнародны суд ААН шматлікія доказы падтрымкі і фінансавання РФ тэрарызму на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Мы гатовыя да цеснага міжнароднага супрацоўніцтва ў процідзеянні любым праявам тэрарызму, у тым ліку з Беларуссю».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера