Знайсці
22.03.2017 / 21:2943РусŁacБел

Андрэй Дынько: Дзве добрыя і дзве кепскія навіны пра пагромы

Пра што сведчыць чарговы пагром апазіцыі і скляпаная «справа баевікоў з-пад Асіповіч»?

Са спісу затрыманых вынікае, што, насуперак частым стэрэатыпам, у сілавых структурах ёсць патрыёты беларускай дзяржавы, і іх нямала. 

Дрэнная навіна, што гэтых патрыётаў шчэмяць. Патрыётам Расіі і / або аднаго палітыка ўсе дзверы адкрытыя, а патрыётам Беларусі, аказваецца, быць небяспечна.

Дрэнная навіна, што адміністрацыя Беларусі вярнулася да стаўкі на страх, а не на грамадскі дагавор.

Але чаму ўлада вярнулася да тупога застрашвання? Двух тлумачэнняў быць не можа: таму, што ў яе прагнозе 25 Сакавіка на вуліцы Мінска збіралася выйсці беспрэцэдэнтная колькасць людзей, інакш не было б патрэбы ў гэтым пагроме. А гэта — добры знак росту дзяржаўнай і грамадзянскай свядомасці.

Які ж мой прагноз? Калі Масква дасць танную нафту ў абмен на рэпрэсіі, то сітуацыя ў Беларусі вернецца да стану 2011—2013 гадоў на даўжэйшы перыяд.

Калі ж не дасць, то новая адліга пачнецца неўзабаве пасля таго, як будзе збітая хваля пратэстаў, а «баевікі» выйдуць пад падпіску аб нявыездзе.

Андрэй Дынько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930