Знайсці
22.03.2017 / 15:5225РусŁacБел

Затрыманы Андрэй Комлік вырабляў з жонкай вопратку ў нацыянальным стылі, яго ўзялі, калі выносіў смецце

Андрэй Комлік-Ямацін — сярод тых дзесяці чалавек, што затрыманыя спецслужбамі па справе «баевікоў з-пад Асіповіч».

Андрэй Комлік нарадзіўся ў Мінску. Па адукацыі — інжынер. У войску не служыў, у сілавых структурах не працаваў.

«Пайшоў а 20:30 выносіць смецце, болей яго не бачыла, — плача жонка Андрэя Анастасія Комлік-Ямаціна. — Паведамілі, што ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Назвалі артыкул, па якім праходзіць, я ў такім стане была, што адразу не запомніла».

У пары ёсць малое дзіцё — сыну Васілю адзін год і два месяцы.

Андрэй і Анастасія Комлікі займаліся вырабам адзення ў нацыянальным стылі пад маркай Terram album. «Гэта я пачынала, вышывала ад рукі, а потым Андрэй далучыўся, ён больш на машынцы вышывае», — расказвае Анастасія.

Зміцер Панкавец, Ірына Арахоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930