Знайсці
22.03.2017 / 18:513РусŁacБел

Названыя найлепшыя альбомы па версіі Experty.by ВІДЭА

22 сакавіка ў мінскім клубе TNT праходзіць цырымонія ўзнагароджання музыкаў і гуртоў, якія адзначыліся ў мінулым годзе.

«Наша Ніва» вяла жывую трансляцыю з папулярнай музычнай прэміі:

У гэтым годзе ў журы прэміі 15 беларускіх і 5 замежных музычных крытыкаў з суседніх краін: Андрэй Бухарын (Rolling Stone, Расія), Міхал Вячорэк (Gazeta Magnetofonowa, Польшча), Міла Краўчук (Karabas.Live, Украіна), Валдас Лапета (Ghost Note, Літва) і Хенрыкс Эліас Зэгнэрс (Delfi.lv, Tvnet.lv, Satori.lv; Латвія). Анкеты ўсіх сяброў журы будуць апублікаваныя пасля цырымоніі.

— Штатныя эксперты паслухалі каля 150 выдадзеных у 2016 годзе беларускіх альбомаў, 29 з іх былі адрэцэнзаваныя і разгледжаныя ў межах узнагарод, — распавядае Зміцер Безкаравайны, кіраўнік праекта Experty.by. — Агульная карцінка атрымалася пярэстай і непадобнай на іншыя гады. Напрыклад сярод намінантаў даўно не было столькі праектаў з жаночым вакалам. З іншага боку, па-за межамі спісу апынуліся моцныя працы Akute, Re1ikt, Змітра Вайцюшкевіча, «Стары Ольса», Сяргея Пукста і іншых артыстаў — гэта добры паказчык канкурэнцыі.

Спіс намінантаў:

Па выніках цырымоніі пераможцамі ў розных намінацыях сталі:

«Лепшы дэбютны альбом» — Nebulae Come Sweet «It is Not The Night That Covers You»

«Лепшы індзі-поп/электронны альбом», «Лепшы фолк-альбом» — Shuma «Сонца»

«Лепшы поп-альбом» — IOWA «Import»

«Лепшы рок-альбом» — Петля пристрастия «Мода и облака»

«Лепшы беларускамоўны альбом» — Лявон Вольскі «Псіхасаматыка»

Па выніках экспертаў пераможцамі ў розных намінацыях сталі:

Прыз штатных экспертаў — Петля Пристрастия «Мода и облака»

Прыз народных экспертаў — Лявон Вольскі «Псіхасаматыка»

Прыз замежных экспертаў — Shuma «Сонца»

Прыз вялікага журы — Петля пристрастия «Мода и облака».

У галоўнай намінацыі — «Альбом года» — перамог дыск гурта «Петля пристрастия» «Мода і хмары». У якасці ўзнагароды гурт атрымае рэкламна-інфармацыйную падтрымку канцэрта. 

Складанка намінантаў:

Мікіта Недаверкаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера