Знайсці
22.03.2017 / 14:13РусŁacБел

У Магілёве пачаўся тэатральны форум «М@rt.кантакт», большасць квіткоў на які расхапалі яшчэ зімой ФОТЫ

Гэта ўжо дванаццаты па ліку форум, які штогод становіцца галоўнай вясновай падзеяй не толькі для горада, але і краіны. Фестывальная праграма — 2017 адкрылася спектаклямі «Аднакласнікі. Урокі жыцця» Алма-ацінскага тэатра імя Байтэна Амарава «Жас Сахна» і «Месяцам у вёсцы» Яраслаўскага тэатра драмы Фёдара Волкава.

«Аднакласнікі. Урокі жыцця».

Працягнецца форум да 27 сакавіка. За гэты час гледачы ўбачаць 22 спектаклі 20 тэатраў з 10 краін свету, у тым ліку з Арменіі, Польшчы, Літвы, Аўстрыі, Грузіі, ЗША і, канешне, Беларусі. Акрамя асноўнай праграмы, усіх неабыякавых да тэатра чакаюць бонусы: 2 майстар-класы, «Майстэрня маладой рэжысуры», круглы стол, прэзентацыя кнігі пра гісторыю беларускага тэатра, штодзённыя абмеркаванні з крытыкамі і артыстамі, выставы маладых фатографаў і рамеснікаў і інш.

«Месяц у вёсцы».

У касе Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра «НН» паведамілі, што на большасць пастановак квіткі раскупілі зімой, як толькі яны паступілі ў продаж. Але і зараз яшчэ можна патрапіць на польскі «Архіпелаг», грузінскі «Халстамер. Гісторыя каня», айчынных «Крэйцараву санату», «Прадметную гутарку» і «Гэта ўсё яна». Папярэдне з гэтых звестак можна зрабіць выснову, што менш за ўсё беларусаў на дадзены момант цікавяць танцавальныя перформансы.

КК, фота Дзяніса Яўсеенкі і Аксаны Залатых

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930