Знайсці
22.03.2017 / 06:2810РусŁacБел

Лідар былога «Белага легіёна» Міраслаў Лазоўскі затрыманы і збіты

Увечары 21 сакавіка ў менскай кватэры Міраслава Лазоўскага адбыўся вобшук. Ён пачаўся каля 20-й і трываў каля дзьвюх гадзін. Сам Міраслаў прысутнічаў, яго прывезьлі людзі ў масках, ён быў моцна зьбіты, паведаміла Радыё Свабода сяброўка Лазоўскага Ніна Шыдлоўская.

Паводле папярэдніх зьвестак, пасьля ператрусу Міраслава Лазоўскага павезьлі ў сьледчы ізалятар Міністэрства ўнутраных спраў на вул. Валадарскага.

Міраслаў Лазоўскі працуе памочнікам дырэктара выдавецтва «Кнігазбор». На пачатку 1990-х ён быў адным са стваральнікаў арганізацыі «Белы Легіён». Сябры «Белага Легіёна» былі актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мітынгаў і шэсьцяў у 1996-1999 гадах. Арганізацыя працавала падпольна і спыніла сваё існаваньне на пачатку 2000-х.

Апошні раз узгадкі пра «Белы Легіён» зьявіліся ў 2008 годзе, калі былых кіраўнікоў арганізацыі Ігара Корсака, Міраслава Лазоўскага і Сяржука Чыслава затрымалі па справе выбуху 3-га ліпеня 2008 года, аднак у хуткім часе вызвалілі з-пад варты.

На гэтым тыдні Лазоўскі паведаміў, што ягоны профіль у фэйсбуку быў узламаны і невядомая асоба ад ягонага імя распаўсюджвала інфармацыю пра падрыхтоўку да вулічнай акцыі 25 Сакавіка.

21 сакавіка ў Менску таксама быў затрыманы кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха. Інцыдэнт здарыўся адразу па заканчэньні цырымоніі ўзнагароджаньня ляўрэатаў літаратурнай прэміі «Дэбют» на вуліцы Кастрычніцкай, каля сядзібы творчай прасторы «ЦЭХ».

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930