Знайсці
21.03.2017 / 13:34РусŁacБел

НАТА вітае ініцыятыву Лукашэнкі паклікаць назіральнікаў альянсу на вучэнні «Захад-2017»

Паўночнаатлантычны альянс пакуль не атрымліваў запрашэння назіральнікаў на расійска-беларускія вучэнні «Захад-2017», але вітае заяву прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб намеры забяспечыць максімальную празрыстасць гэтых манеўраў. Пра гэта паведамілі сёння ў прэс-службе НАТА.

«Мы пакуль не атрымлівалі запрашэнняў на гэтыя манеўры, аднак, як раней заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, альянс будзе вітаць такую магчымасць і разлічвае на выкарыстанне каналаў Савета Расія — НАТА для правядзення брыфінгу аб гэтых манеўрах», — адзначылі ў прэс-службе альянсу.

Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 сакавіка падчас разгляду дакладу аб арганізацыі ў верасні сумесных стратэгічных вучэнняў узброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017», што гэтыя манеўры будуць насіць выключна абарончы характар, і за імі змогуць назіраць прадстаўнікі НАТА, піша БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930