Знайсці
21.03.2017 / 12:1822РусŁacБел

Ян Максімюк заклікаў беларускія выданні адмовіцца ад папяровай версіі і перайсці ў інтэрнэт

Журналіст радыё «Свабода» і аўтар беластоцкага выдання Czasopis Ян Максімюк заклікаў выдаўцоў і рэдактараў цалкам перайсці ў інтэрнэт, бо моладзь газет і часопісаў у папяровым варыянце амаль не чытае, а калі і чытае, то выключна на электронных экранах.

«З боку спажыўца-чытача патрабуецца немалы высілак — трэба купіць выданне ў кіёску або аформіць падпіску, а потым пазбавіцца макулатуры», — піша ён у адным з апошніх нумароў Czasopisa, адзначаючы, што гэта выданне павінна перайсці ў інтэрнэт.

«Сёння ўжо немагчыма ўявіць сабе сур'ёзнае папяровае выданне без сваёй інтэрнэт-версіі. Новыя перыядычныя выданні ўзнікаюць толькі ў інтэрнэтнай версіі, а некаторыя шырокавядомыя міжнародныя выданні адмовіліся ад ранейшай папяровай версіі (напрыклад, Newsweek у 2013 годзе). Такі маем сусветны трэнд, і яго наступствы датычаць таксама нашых папяровых беларускіх перыёдыкаў у Беластоку».

Сп. Максімюк мяркуе, што інтэрнэт-версія Czasopisa павінна стаць першаснай, а а папяровая — другаснай.

«Гучыць страшна, я ведаю. Але калі мы не развітаемся з нашай адданасцю журналістыцы родам з ХІХ ст., мы прапалі», — рэзюмуе ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера