Знайсці
21.03.2017 / 11:437РусŁacБел

Раптоўна памёр кіраўнік Светлагорска. Яму было 40 гадоў

ranak.by

Сёння ноччу раптоўна памёр старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта Віктар Дарашэвіч.

Паводле інфармацыі раённага аддзела Следчага камітэта, яго цела было знойдзена роднымі дома раніцай, піша ranak.by.

Прычына смерці цяпер высвятляецца. Паводле папярэдніх даных, ёю стаў інсульт.

Віктар Дарашэвіч нарадзіўся ў 1976 г. у в. Тонеж Лельчыцкага раёна. Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Некалькі гадоў адпрацаваў у Веткаўскім раёне, з 2013 г. быў старшынёй Чачэрскага райвыканкама. На пасаду старшыні Светлагорскага райвыканкама быў прызначаны ў сакавіку 2015 г.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера